18 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» памежнікі разам са службай бяспекі авіякампаніі «Белавія» затрымалі дваіх грамадзян Ірана, пішуць [1] на сайце Дзяржпагранкамітэту. Яны спрабавалі перабрацца ў краіны Еўрасаюза з падробленымі дакументамі.
Каля 6 гадзін раніцы пры пасадцы на рэйс «МІнск-Парыж» з фальшывым пашпартам Грэцыі быў затрыманы іранец 1975 года нараджэння. Памежнікі ўстанавілі, што старонка пашпарта з дадзенымі аб уладальніку падроблена.
Аналагічны выпадак адбыўся праз некалькі гадзін. 38-гадовая грамадзянка Ірана спрабавала вылецець у Берлін па падробнаму чэшскаму пашпарце.
Мэта абодвух правапарушальнікаў - пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У дачыненні да затрыманых ужо распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленых дакументаў. Да завяршэння разглядаў замежнікі будуць знаходзіцца ў ІЧУ Мінгарвыканкама.
Спасылкі
[1] https://www.gpk.gov.by/news/gpk/54461/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/falshyvyya-pashparty
[4] https://zviazda.by/be/tags/parushenni