Instagram можа пазбавіць карыстальнікаў магчымасці бачыць, колькі лайкаў сабралі пасты іншых людзей, паведамляе [1] Meduza. Кампанія ўжо рыхтуе адпаведны дызайн.
Як адзначыла інсайдар і эксперт па мабільных дадатках Джэйн Манчун Вонг, такім чынам сацсетка разлічвае, каб карыстальнікі сфакусаваліся на тым, што яны выкладаюць у стужку, а не на тым, колькі гэтыя пасты збіраюць лайкаў.
У самім Instagram паведамілі, што новы дызайн пакуль што не тэсціруецца, хоць і пацвердзілі, што ён сапраўды існуе. У кампаніі не выключылі яго ўкаранення ў будучыні.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/04/19/instagram-rassmatrivaet-vozmozhnost-otkazatsya-ot-pokaza-laykov