23 красавіка ў 18.00 у Барысаве адбудзецца дабрачынны марафон БРСМ “Усе фарбы жыцця для цябе” з удзелам зорак беларускай эстрады ў падтрымку цяжка хворага пяцігадовага барысаўчаніна Сцяпана Юданава. Мерапрыемства пройдзе ў ДК ім. М. Горкага (пр. Рэвалюцыі, 49).
Сабраць сродкі для правядзення лячэння маленькаму ўраджэнцу Барысава будуць дапамагаць пастаянныя ўдзельнікі дабрачынных марафонаў БРСМ, зоркі беларускай эстрады --- па-сапраўднаму шчырыя людзі -- Анастасія Ціхановіч, Іван Вабішчэвіч, Саша Нема, Арцём Міхаленка, Хелена Мерааі, Ягор Канн, група “PRАвакацыя” , шоу казачай песні “Маме падабаецца”, творчая майстэрня эстраднага мастацтва “Хвiлiнка” і іншыя. Вядучыя канцэрта – Вольга Сацюк і ALEN HIT.
Квіткі на канцэрт у падтрымку Сцёпы Юданава можна набыць у касах Палаца культуры Барысава.
Арганізатары мерапрыемства заклікаюць усіх людзей з добрымі сэрцамі і адкрытымі душамі далучыцца 23 красавіка да марафону “Усе фарбы жыцця для цябе” і дапамагчы мару Сцёпкі і яго бацькоў аб здаровым дзяцінстве зрабіць явай.
З 2009 года ў Мінскай вобласці больш за 20 дзяцей і некалькі сацыяльных устаноў атрымалі адрасную дапамогу. Дзякуючы марафону БРСМ было выратавана нямала дзіцячых жыццяў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barysau