Пра гэта паведамілі ва УДАІ МУС.
Супрацоўнікі арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і спыненне грубых парушэнняў ПДР як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў.
Павышаную ўвагу нарады ДПС нададуць выяўленню вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, а таксама асоб, якія селі за руль, не маючы права кіравання. Акрамя таго, інспектары будуць узмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, перавозкі пасажыраў, праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў. Адміністрацыйнай адказнасці не змогуць пазбегнуць пешаходы, веласіпедысты і возчыкі гужавых павозак, якія грэбуюць патрабаваннямі правілаў дарожнага руху, у тым ліку аб выкарыстанні ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.
21 красавіка праваслаўныя хрысціяне Беларусі адзначаюць Вербную нядзелю, а каталікі - Вялікдзень. Традыцыйна ў гэты дзень вернікі масава наведваюць храмы.
У мэтах забеспячэння бяспекі руху, яго рэгулявання і для аказання дапамогі грамадзянам супрацоўнікі ДАІ будуць несці службу паблізу храмаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai