Рыгор Барадулін (1935—2014) — беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі. Пры жыцці аўтара было апублікавана звыш 100 кніг.
Вершы — Рыгор БАРАДУЛІН, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
Куплет 1:
Табою пахнуць
сцежкі, палыны,
Цябе чакае
восень маладая.
Здаецца, ты з той
сіняй даўніны,
Што з-пад рукі
са мною выглядае.
Прыпеў 2 разы:
Калі ты прыляціш
шчымлівай ластаўкай,
Каб захлынуць
і ласкаю, і пластыкай.
Прыходзь ці прылятай,
абы была.
Ці наталі,
ці дапалі датла!
Куплет 2:
Табой смяюцца вочы,
сняцца сны,
Табой заходзіцца
туга глухая.
Здаецца, ты ідзеш
з-пад той сасны,
Што мне яшчэ
галінаю махае.
Прыпеў 2 разы:
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu