Суботнім ранкам каля вёскі Пестун у Пухавіцкім раёне высадзіўся сапраўдны працоўны дэсант. Работнікі Міністэрства інфармацыі і РГГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», а таксама прадстаўнікі мясцовых працоўных калектываў прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку [3].
Прадстаўнікі сталіцы асвоілі тэхналогію пасадкі бярозы і сасны. Узброіўшыся мячамі Колесава і рыдлёўкамі, у хуткім часе яны прыступілі да высадкі сажанцаў у глебу. Надвор’е спрыяла добраму пачынанню, і працаўнікі даволі хутка адолелі плошчу ў два гектары.
У гэты дзень лясны фонд нашай краіны папоўніўся прыкладна сямю тысячамі сосен і трыма тысячамі бяроз. Аднак толькі пасадзіць — мала. Добрай лічыцца праца, калі не менш як 98 працэнтаў саджанцаў прыжывецца. Вось і паступіла прапанова налета таксама прыехать на дапамогу Пухавіцкаму лясгасу, а заадно і праверыць якасць выкананых сёння работ.
Андрэй САЗОНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20190420/1555744713-respublikanski-subotnik-prahodzic-syonnya-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-subotnik