Ва Украіне ў 8:00 21 красавіка адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх пройдзе галасаванне другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Галасаванне на іх традыцыйна будзе доўжыцца на працягу 12 гадзін - участкі закрыюць а 20:00, паведамляе УНІАН [1]
Выбары прэзідэнта праходзяць на 200 акругах, на якіх створаны 29 982 выбарчыя камісіі. Усяго ў рэестр выбаршчыкаў ўнесены парадку 30,3 мільёна чалавек. З іх 325,6 тыс. выбаршчыкаў змянілі месца галасавання да другога тура выбараў.
Першы тур выбараў прэзідэнта Украіны адбыўся [2] 31 сакавіка. Па выніках галасавання ў другі тур выйшлі Пётр Парашэнка з 15,95% галасоў выбаршчыкаў і Уладзімір Зяленскі з 30,24%.
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/elections/10524408-ukraina-vybiraet-prezidenta-vo-vtorom-ture.html
[2] http://zviazda.by/be/news/20190401/1554099478-u-drugim-tury-prezidenckih-vybarau-va-ukraine-zyalenski-i-parashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary