Калі вы сур'езна задумваецеся пра шкленне балкона або лоджыі, то, напэўна, сутыкаліся з мноствам сучасных рашэнняў будаўнічага рынку. Заблытацца не так ужо і складана, паколькі кожны вытворца прапануе сваё, адзінае і правільнае рашэнне, і меркаванні часцяком адрозніваюцца.
Але давайце разбярэмся ў сітуацыі. Шырокі асартымент прадукцыі з ПВХ і пластыкавых вокнаў прадстаўлены на сайце https://alekspro.by [3]. Ці ўсе яны ўніверсальныя? Не. Кожная адзінка тавару прызначана для канкрэтных задач, звязаных з уцяпленнем, шумаізаляцыяй або камфортным доступам у памяшканне. Таксама тут вы знойдзеце профілі з алюмінію, ПВХ (пластыку) і дрэва. У чым адрозненні паміж матэрыяламі? Прапануем азнаёміцца.
Які профіль варта выбраць для шклення?
Кампанія «Алекс Праект» з Мінска прапануе азнаёміцца з плюсамі і мінусамі кожнага матэрыялу.
Алюміній:
З мінусаў варта адзначыць немагчымасць стварыць "цёплы" балкон, нізкую герметычнасць і слабую гукаізаляцыю алюмініевых рам.
Канструкцыі прызначаны выключна для шклення балконаў і лоджый. Гатовы рэзультат адрозніваецца стрыманасцю і мінімалізмам. Вы самі выбіраеце прынцып адкрыцця вокнаў (унутр, вонкі, рассоўная канструкцыя).
Пластык (ПВХ):
Да мінусаў аднясем масіўнасць і вагу канструкцыі ў зборы. Для ўстаноўкі патрабуецца надзейны падмурак з армаванага бетону або апорны мур. Тэрмін службы меншы, чым у алюмініевага профілю. Створкі вокнаў адкрываюцца выключна ўнутр.
Кампанія «Алекс Праект» прапануе лепшыя кошты на вокны ПВХ у Мінску [5]. Шырокі выбар канфігурацый профілю (класічны ці армаваны), тыпаў шклопакета (1-3 камеры, шумаізаляцыйны, ударатрывалы, энергазахавальны), вытворцаў профілю. Найбольш папулярны тып вокнаў на рынку.
Дрэва:
Мінусы цалкам тыповыя для натуральных матэрыялаў: высокі кошт, спецыяльны догляд (сістэматычнае афарбоўванне рам), з'яўленне мікратрэшчын з часам.
Вокны з натуральнай драўніны сёння сустракаюцца рэдка. У асноўным гэта сімбіёз з натуральнай рамы + сучасны шматкамерны шклопакет. Альбо ж алюмініевы профіль з фасадамі з загадзя апрацаванага дрэва. Таксама папулярнасцю карыстаюцца «фінскія» вокны з шырокай рамай і падвойнымі створкамі.
Рэкамендуем улічыць асаблівасці уласнага балкона, каб устаноўленыя вокны даўжэй служылі і банальна не вываліліся з праёму па прычыне тэхнічных недахопаў.
*На правах рэкламы
*УНП 193207878
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[3] https://alekspro.by/
[4] https://alekspro.by/balkony-v-novostrojkakh
[5] https://alekspro.by/okna-pvh-tseny
[6] https://zviazda.by/be/tags/reklama-na-partale