На велікоднай выставе ў Мінску прадаўшчыца адной з гандлёвых кропак злавіла кішэнніцу, якая спрабавала скрасці ў яе выручку, паведамляе [1] ГУУС Мінгарвыканкама.
Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, жанчына прыехала ў сталіцу з вобласці, каб падзарабіць незаконным спосабам. На святочнай выставе яна заўважыла, што прадавец кладзе выручку ў кішэню, паспрабавала адцягнуць яе і непрыкметна выцягнуць грошы, аднак тая апынулася пільнай і літаральна за руку злавіла злачынцу, а пасля выклікала міліцыю.
Кішэнніца раней ужо была асуджаная за крадзеж. Цяпер матэрыялы праверкі па новым эпізодзе перададзены следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням затрыманай.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/930
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni