Суд Гродзенскага раёна вынес прысуд па справе аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце, перадае [1] БЕЛТА.
Абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства па арт.428 КК (службовая халатнасць) былі прад'яўленыя галоўнаму інжынеру камбіната, начальніку цэха гатовай прадукцыі і яго намесніку. Яны прызнаныя вінаватымі. Рашэннем суда Гродзенскага раёна галоўнаму інжынеру прадпрыемства і начальніку цэха гатовай прадукцыі прызначана па 5 гадоў пазбаўлення волі, намесніку начальніка цэха гатовай прадукцыі - 4 гады пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне яны будуць у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачаных ўзялі пад варту ў зале суда.
Акрамя таго, фігуранты на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Таксама суд прысудзіў спагнаць з іх на карысць прадпрыемства каля Br560 тыс. матэрыяльнай шкоды.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/dolzhnostnye-litsa-skidelskogo-kombinata-za-vzryv-na-predprijatii-prigovoreny-k-4-i-5-godam-kolonii-344970-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/skidzelski-cukrovy-kambinat
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni