Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў раёне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, паведамілі БЕЛТА [1] ў ГУУС Мінгарвыканкама.
"Снарад знайшлі на вуліцы Савецкай. Боепрыпас без дэтанатара", - праінфармавалі ў міліцыі. Месца знаходкі было ачэплена.
Як распавялі ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС, падазроны прадмет выявілі рабочыя на будаўнічай пляцоўцы ў раёне вуліцы Савецкай, 14. "Будаўнікам падалося, што яны знайшлі снарад, на месца выязджала група ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Спецыялісты выявілі 76-мм боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. гэта была пустая балванка - без выбуховага рэчыва. Знаходку вывезлі", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/incident/view/snarjad-vremen-vojny-nashli-v-rajone-bgpu-345001-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdpu-imya-m-tanka