Міністэрства адукацыі пастановай ад 8 красавіка 2019 года нумар 35 вызначыла кантрольныя лічбы прыёму ў каледжы і ліцэі некаторых ВНУ для атрымання пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Названы кантрольныя лічбы прыёму ў каледжы і ліцэі БНТУ (145 чалавек), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (96) і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (120). Для атрымання сярэдняй і пачатковай адукацыі ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка будуць набраны 48 і 24 чалавекі адпаведна.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/minobrazovanija-nazvalo-kontrolnye-tsifry-priema-v-kolledzhi-i-litsei-nekotoryh-vuzov-345023-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya