Спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў быў распрацаваны ўнікальны праект — Tаstе оf Bеlаrus, які дапаможа замежным гасцям даведацца больш пра культуру Беларусі і яе аўтэнтычную кухню. Яго галоўная мэта — па-сапраўднаму здзівіць і паказаць лепшыя стравы, якія прапануюць ўстановы Мінска.
Tаstе оf Bеlаrus — гэта гастранамічны гід, дапоўнены спецыяльнай мабільнай праграмай на англійскай мове. Праект дазволіць кожнаму турысту хутка сарыентавацца ў беларускай кухні і выбраць тыя пазіцыі і ўстановы, якія абавязкова варта пакаштаваць і наведаць. Анлайн і афлайн-каталог аб'яднае 2500 страў нацыянальнай кухні з 200 рэстаранаў Мінска.
У анлайн-каталогу на кожную страву можна будзе паставіць водгук і ўбачыць яе рэйтынг, а таксама рэйтынгі рэстаранаў, дзе тую ці іншую страву можна будзе пакаштаваць. Да Гульняў будзе выпушчана друкаваная версія каталога, якую плануецца распаўсюджваць у Нацыянальным аэрапорце, гасцініцах Мінска і месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў. На старонцы кожнай стравы ёсць QR-код, па якім у праграме адкрываецца спіс месцаў, дзе можна яе пакаштаваць.
Такім чынам, пра найлепшыя гастранамічныя і іншыя брэнды Беларусі зможа даведацца ўсё большая колькасць людзей ва ўсім свеце. Праект плануецца інтэграваць з сайтам ІІ Еўрапейскіх гульняў і афіцыйнай мабільнай праграмай.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-kuhnya-0