Бронзавая скульптура ўладкаваная на ўзвышэнні ў скверы каля касцёла з аднайменнай назвай і ўяўляе сабой фігуру, якая быццам бласлаўляе вернікаў і закаханых.
Вакол кампазіцыі добраўпарадкаваная тэрыторыя, устаноўлены лаўкі, разбіты кветнікі, высаджаны дэкаратыўныя кусты. Гэты сквер даўно стаў любімым месцам адпачынку мясцовай моладзі, сюды прыходзяць маладажоны, тыя, хто хоча пабрацца шлюбам, каб папрасіць у святога сямейнага дабрабыту, згоды і міру. Асабліва шмат турыстаў і гасцей каля помніка чатырнаццатага лютага падчас Дня святога Валянціна. Яны прыязджаюць не толькі з Мінска, але і з усёй краіны.
Скульптура ўстаноўлена на сродкі вернікаў прыхода святога Валянціна. Аўтар яе — скульптар Яраслаў Філіповіч, які зрабіў акцэнт на твар і рукі святога, стварыў вобраз чыстага і адухоўленага чалавека.
— Прыходзячы ў сквер, закаханыя пары, перш за ўсё вітаюцца з заступнікам, паціскаюць яму руку, просяць паслаць ім доўгае і шчаслівае жыццё, паслухмяных дзетак, — кажа адна з прыхаджанак.
Помнік святому Валянціну ў Смалявічах — практычна адзіны ў краінах СНД. А вось помнікаў закаханым у рэспубліках былога Савецкага Саюза нямала. Такія давялося пабачыць у Адэсе, Харкаве, Санкт-Пецярбургу.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Фота Андрэя САЗОНАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/pomnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyaty-valyancin
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakahanyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/smalyavichy