Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з паспяховым выступленнем [1] на дамашнім этапе Кубка свету. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, піша [2] БЕЛТА.
"Тры медалі, з якіх два залатыя ў сінхронных скачках, сведчаць аб выдатнай тэхнічнай падрыхроўцы, высокім выканальніцкім майстэрстве і зладжанай каманднай рабоце", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць трэнерскаму складу на чале з Вольгай Уласавай. "Вы ўмееце знаходзіць і раскрываць таленты, гадаваць іх і натхняць на перамогі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў беларускім батутыстам трымаць зададзеную планку і імкнуцца да новых вяршынь.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190422/1555943154-try-medali-medali-na-etape-kubka-svetu-pa-skachkah-na-batuce
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-natsionalnuju-komandu-po-pryzhkam-na-batute-s-uspeshnym-vystupleniem-na-domashnem-345050-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/skachki-na-batuce
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/batuty