20 красавіка ў Дзятлаўскі раённы аддзел па НС ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Раготна па вуліцы Кастрычніцкая, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Ужо праз 5 хвілін да месца выкліку прыбыло першае падраздзяленне МНС. З вокнаў драўлянага будынка ішоў густы дым. На ганку сядзеў пенсіянер. Мужчына не ўсведамляў, што адбываецца.
Як стала вядома, у доме пражывае пенсіянерка 1944 года нараджэння сумесна з мужчынам 1960 года нараджэння. Як патлумачыла гаспадыня, мужчыну яна некалькі гадоў таму прытуліла па дабрыні, паколькі ў яго не было пэўнага месца жыхарства. Напярэдадні пажару яны выпілі. Жанчына пайшла ў краму, а мужчына прылёг, закурыў і заснуў. Прачнуўся ад таго, што котка драпала лапай па твары, і выйшаў на вуліцу. На жаль, жывёла, якая стала для гора-курца выратавальнікам, сама не выбралася з палаючага памяшкання.
Найбольш верагоднай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні. Агнём пашкоджаны сцяна, маёмасць у пакоі.
Фота: grodno.mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/254240/?_ga=2.24578744.386218762.1555998508-1816077298.1544169303
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/kotka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/kurenne