Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае 24 красавіка ў 19:00 у сталічны парк Чалюскінцаў на бясплатную экскурсію ў фармаце Free Walking Tour, паведамілі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" у АПБ.
Экскурсію правядзе арнітолаг Максім Нямчынаў. Ён пакажа птушак, якія жывуць у парку, раскажа пра іх лад жыцця і звычкі, адкажа на пытанні. Каб стаць удзельнікам мерапрыемства, трэба зарэгістравацца на сайце [2], так як у экскурсіі можа ўдзельнічаць абмежаваная колькасць чалавек, якім і паведамяць дакладнае месца сустрэчы.
- Бясплатныя экскурсіі ў стылі Free Walking Tour вельмі папулярныя ў Еўропе і ўсё больш распаўсюджваюцца ў Беларусі. Дзве гадзіны ў кампаніі арнітолага пралятаюць незаўважна. Вячэрняя прагулка па свежым паветры пад спевы птушак пасля працоўнага дня здыме стомленасць і надасць сіл, - адзначыла спецыяліст АПБ Карына Салавей.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minchan-priglashayut-progulyatsya-po-parku-chelyuskintsev-i-ponablyudat-za-ptitsami/
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPBNdf_63VkSqvb3OXXYmT4feUp-X4EsWyfgQKYy3EcOcdQA/closedform
[3] https://zviazda.by/be/tags/putshki
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahova-ptushak-backaushchyny
[5] https://zviazda.by/be/tags/park-chalyuskincau