Новы віртуальны праект "Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны" прэзентуюць 24 красавіка ў галерэі "Лабірынт", паведамілі [1] БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Віртуальны праект пра жыццё і творчасць Станіслава Манюшкі, прымеркаваны да 200-годдзя з дня яго нараджэння, будзе прадстаўлены ў час творчага вечара "Музыкай святой тут поўніцца душа".
"Упершыню ў рамках аднаго інфармацыйнага рэсурсу можна будзе азнаёміцца з творчай спадчынай Манюшкі і даведацца пра пастаноўкі на беларускай сцэне. Карыстальнікі змогуць убачыць пераведзеныя ў лічбавы фармат выданні нотных дакументаў другой паловы XIX - пачатку XX стагоддзяў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама пачуць фрагменты аўдыязапісаў твораў вядомага кампазітара ў выкананні сучасных музыкантаў", - расказалі ў бібліятэцы.
Праект рэалізуецца ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па святкаванні 200-годдзя з дня нараджэння нашага знакамітага земляка Станіслава Манюшкі, яго юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/natsbiblioteka-podgotovila-virtualnyj-proekt-o-stanislave-monjushko-345025-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka
[3] https://zviazda.by/be/tags/stanislau-manyushka
[4] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[5] https://zviazda.by/be/tags/vystava