Аварыя адбылася 22 красавіка на вуліцы Магілёўскай у аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна. 35-гадовы вадзіцель аўтамабіля "МАЗ" пры руху заднім ходам на стаянцы адной з крам здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку 1939 года нараджэння, якая знаходзілася за аўтамабілем, гаворыцца [1] на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.
У выніку ДТЗ 79-гадовая жанчына памерла ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі па дарозе ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/407
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/arshanski-rayon