Па дадзеных следства, 30-гадовы дырэктар сталічнага камерцыйнага грамадства ў перыяд з ліпеня 2018 года па сакавік 2019 года ўхіліўся ад выплаты падаткаў на суму больш за 68 тысяч рублёў, гаворыцца [1] ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта.
Следчымі ўстаноўлена, што падазраваны пры рэалізацыі бытавой тэхнікі прымаў атрыманыя грашовыя сродкі без выкарыстання касавага апарата, затым наўмысна ўносіў у бухгалтарскую справаздачнасць загадзя ілжывыя звесткі, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.
Следчымі праведзены вобыск па месцы жыхарства мужчыны. Канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і камп'ютарная тэхніка. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zakon
[3] https://zviazda.by/be/tags/padatki
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet