У паляўнічых угоддзях Слуцкага раёна работнікі Любанскай міжрайінспекцыі выявілі сляды незаконнага палявання: у зямлю была закапана напалову разабраная туша лася.
Паляванне на капытных цяпер забаронена, расследуючы факт браканьерства, інспектары вызначылі падазраванага -- жыхара вёскі Гольчыцы.
Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у хаце ў вяскоўца сапраўды знайшлі заднюю частку тушы, патроны і порах, хоць паляўнічым ён не з'яўляецца. У двары стаяў матацыкл, абсталяваны дадатковай лямпай-фарай -- такой браканьеры высочваюць ў начы дзічыну.
Мужчына прызнаўся, што падстрэліў лася, а частку здабычы аддаў свайму бацьку, які жыве ў суседняй вёсцы. Пры аглядзе бацькоўскага дома падазраванага інспектары і следчыя выявілі не толькі мяса дзічыны, але і арсенал зброі -- чатыры незарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы і патроны. Паляўнічага-нелегала заключылі пад варту, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. Прычыненая шкода ацэньваецца ў суму 7650 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/los