Новы раздзел, які трэба шукаць у рубрыцы "Для беларускіх грамадзян" [1], стане вялікай падтрымкай для сем'яў, якія даглядаюць цяжкахворых сваякоў.
Не сакрэт, што хвароба блізкага чалавека змяняе жыццё ўсёй сям'і. Але калі ўсё правільна арганізаваць і змяніць стаўленне да праблемы, хатні догляд за цяжкахворымі магчымы без эмацыйнага выгарання і фізічнага знясілення.
Правільны догляд прадугледжвае стварэнне спрыяльнай бытавой і псіхалагічнай абстаноўкі на ўсіх этапах лячэння. Ён будуецца на прынцыпах рэжыму, які аберагае і ашчаджае псіхіку хворага. Вялікае значэнне маюць стварэнне ўтульнасці, падтрыманне ў хворага аптымістычнага настрою, упэўненасці ў шчаслівым зыходзе хваробы.
Паспяховае выкананне шматлікіх мерапрыемстваў па догляду патрабуе не толькі адпаведных навыкаў, але і спачувальнага стаўлення да хворага, душэўнай шчодрасці.
Хвароба, фізічныя пакуты часта становяцца прычынай павышанай раздражняльнасці, выклікаюць пачуццё трывогі, адчуванне нездаволенасці, часам нават безвыходнасці, незадаволенасць медперсаналам або блізкімі людзьмі.
У новым раздзеле “Догляд цяжкахворых” можна знайсці карысную інфармацыю аб тым, чым могуць дапамагчы бальніцы сястрынскага догляду, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Чырвоны Крыж? Як правільна падабраць падгузнікі для для ляжачага хворага? Як не дапусціць пролежняў? Як памыць ляжачага чалавека ў ложку і захаваць пры гэтым этычныя моманты? Як стасункаваць з цяжкім хворым, каб не выгарэць самім і не замучыць падапечнага гіперапекай?
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://minzdrav.gov.by/dlya-belorusskikh-grazhdan/?clear_cache=Y
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/aficyyny-internet-sayt-ministerstva