Колькасць загінулых у выніку тэрактаў, якія адбыліся на Шры-Ланцы, павялічылася да 359 чалавек, паведамляе Meduza [1] са спасылкай на CNN і паліцыю краіны. Раней было вядома пра 321 загінулых.
21 красавіка на Шры-Ланцы адбыліся восем выбухаў. Тры з іх здарыліся ў каталіцкіх цэрквах падчас велікодных набажэнстваў, іншыя - у гатэлях.
Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».
Улады Шры-Ланкі лічаць, што выбухі наладзілі ўдзельнікі двух мясцовых ісламісцкіх груповак. Яны мяркуюць, што такім чынам тэрарысты помсцілі за напад ультраправага актывіста на мячэці ў Новай Зеландыі.
Па дадзеных Reuters [2], па падазрэнні ў дачыненні да тэрактаў ўжо затрыманыя больш за 60 чалавек.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/04/24/chislo-pogibshih-pri-vzryvah-na-shri-lanke-prevysilo-350-chelovek
[2] https://ru.reuters.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[5] https://zviazda.by/be/tags/shry-lanka