Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамляе сайт [1] кіраўніка дзяржавы.
25-27 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне. Акрамя таго, на палях гэтага мерапрыемства кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.
Прымаючы ўдзел у рабоце саміту, Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.
Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Адбудуцца, як плануецца, і іншыя перагаворы з замежнымі лідарамі.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/rabochij-vizit-v-kitajskuju-narodnuju-respubliku-20940/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vizit-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka