У Столінскім раёне працягваюць ліквідаваць буйны пажар у экасістэме, паведамляюць [1] на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На месцы працуе авіяцыя МНС.
Паведамленне ў МНС паступіла 23 красавіка ў 07-52 ад леснікоў: пачала гарэць сухая расліннасць у балоцістай мясцовасці, у лесе на тэрыторыі Вільямскага лясніцтва каля вёскі Альманы Столінскага раёна.
"Для ліквідацыі пажару задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна, - пішуць на сайце Міністэрства. - На месцы працуюць два МІ-8 авіяцыі МНС. Верталётамі ажыццявілі 42 скіда вады. Агульная плошча пажару, пройдзеная агнём, склала 200 га (50 га - лес, 150 га - сухая расліннасць). На месцы працуюць больш за 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады для запраўкі усюдыходаў, АРС і ранцавых вогнетушыцеляў, працягваецца тушэнне пажару".
Таксама вядзецца авіяцыйны маніторынг становішча. Сёння раніцай адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім раённым выканаўчым камітэце.
Спасылкі
[1] https://brest.mchs.gov.by/novosti/254581/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/les
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc