Падлетак вяртаўся дадому ў кампаніі сябра, калі да іх падышлі двое невядомых мужчын і сталі патрабаваць грошы, паведамляе [1] міліцыя Мінска.
Калі школьніку патэлефанавалі, зламыснікі адабралі мабільны тэлефон, а таксама абшукалі заплечнік і дасталі з яго тры рублі. Праўда, перад сыходам мужчыны вырашылі вярнуць тэлефон.
Міліцыя хутка затрымала 26-гадовага беспрацоўнага мінчаніна, які забраў грошы ў падлетка. Пазней быў затрыманы і яго сябар — 19-гадовы хлопец, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/948
[2] https://zviazda.by/be/tags/abrabavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-rubli