Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон «Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», піша meduza.io [1].
Закон вызначае ўкраінскую мову як адзіную дзяржаўную і робіць яе абавязковай да выкарыстання ў публічных сферах - у тым ліку, у адукацыі, культуры і сферы абслугоўвання. На сферу асабістых зносін дзеянне закона не распаўсюджваецца.
За парушэнне нормаў аб выкарыстанні ўкраінскай мовы ўводзяцца штрафы. Акрамя таго, у дакуменце прадугледжана крымінальная адказнасць за «публічнае прыніжэнне» дзяржаўнай мовы ці непавагу да яе.
Дакумент падтрымалі 278 дэпутатаў пры мінімальна неабходных 226 галасах. У першым чытанні законапраект быў прыняты ў кастрычніку 2018 года. Пасля гэтага да яго падалі больш за дзве тысячы паправак.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/04/25/verhovnaya-rada-ukrainy-prinyala-zakon-ob-ukrainskom-yazyke-kak-edinstvennom-gosudarstvennom
[2] http://zviazda.by/be/news/20190423/1556036125-zyalenski-na-vybarah-prezidenta-ukrainy-atrymau-7322-galasou
[3] https://zviazda.by/be/tags/mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukrainskaya-mova