Беларусь зацікаўлена дзяліцца тэхналогіямі з Узбекістанам і стварыць там паспяховыя прадпрыемствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае [3] БЕЛТА. Сустрэча праходзіць у Пекіне [4].
"Не толькі вялікія імперыі могуць дапамагаць нам з вамі. Шмат добрых тэхналогій ёсць і ў сярэдніх, малых дзяржавах. У нас ёсць тэхналогіі, якія патрэбны Узбекістану, узбекскаму народу, вельмі падобнаму да беларусаў. У мяне асабіста ёсць азарт перанесці гэтыя тэхналогіі ва Узбекістан і стварыць там сучасныя прадпрыемствы, якія будуць прыкладам для іншых", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гэтыя планы адлюстраваны ў дарожнай карце развіцця супрацоўніцтва, якія раней распрацавалі краіны. "Мы вельмі дакладна выконваем з вамі намечаныя планы. Некалі мы дамовіліся аб тым, што выпрацуем дарожную карту - план нашых дзеянняў. Мы гэта зрабілі, там 155 мерапрыемстваў. Я не сказаў бы, што мы дзесьці адстаём. Крытэрый у нас тавараабарот. Ён у нас за год вырастае на 20 працэнтаў", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аднак, адзначыў ён, Беларусь і Узбекістан могуць дасягнуць значна большых вынікаў у гандлі. "Выконваючы дарожную карту, мы будзем павялічваць тавараабарот. Я помню сваё абяцанне. У мяне ёсць вялікі інтарэс у вытворчасцях, якія патрэбны Узбекістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі намечаных планаў.
У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў звярнуў увагу, што выкананне мерапрыемстваў дарожнай карты знаходзіцца на яго асабістым кантролі. "Мы дамовіліся вашы магутныя тэхналогіі перанесці ва Узбекістан і толькі-толькі пачалі супрацоўнічаць ва ўсіх сферах, але вынік ужо відаць", - заявіў узбекістанскі лідар.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-belarus-zainteresovana-delitsja-tehnologijami-s-uzbekistanom-345394-2019/
[4] http://zviazda.by/be/news/20190424/1556122519-prezident-zdzeysnic-rabochy-vizit-u-kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[7] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[8] https://zviazda.by/be/tags/shaukat-mirziyoeu