Зрабіць гэта на шырокую аўдыторыю цяпер можа кожны ахвотны — з дапамогай мабільнай праграмы «Навіны АТН». Сэрвіс, які працуе на платформах Аndrоіd і іОS, прапануе стужку свежых інфармацыйных відэасюжэтаў, у тым ліку эксклюзіўных і дадатковых, якіх няма ў тэлевізійным фармаце, дапамагае хутка знайсці і паглядзець усе выпускі праектаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, але таксама задаць свае пытанні на гарачай лініі ці анлайн-канферэнцыі, прапанаваць уласную навіну.
Як адзначаюць спецыялісты медыяхолдынга, у праграме можна як праглядаць навіны, што прапанаваны рэдакцыяй, так і настроіць раздзел «Мае навіны» — сістэму апавяшчэнняў пра важныя падзеі, якія цікавяць асабіста вас. А тыя, хто стаў відавочцам важных падзей, змогуць расказаць пра іх іншым карыстальнікам, змясціўшы ўласны відэаролік з кароткім тэкставым каментарыем. Дарэчы, журналісты АТН будуць выкарыстоўваць такія матэрыялы і ў эфіры. «Мы стварылі гэтую праграму, каб гледачы пры наяўнасці інтэрнэту маглі глядзець навіны і праекты АТН у любым месцы і ў любы час, — гаворыць кіраўнік АТН Сяргей Хамянтоўскі. — Безумоўна, каб адпавядаць патрэбам часу, надалей будзем працаваць над удасканальваннем функцыяналу».
Неўзабаве будуць запушчаны і новыя мабільныя праграмы — «Беларусь 5» і «Культурны каляндар».
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-dadatak
[5] https://zviazda.by/be/tags/atn
[6] https://zviazda.by/be/tags/naviny