У Кітаі дзесяць месяцаў запар скарачаюцца продажы легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паказваюць дадзеныя, апублікаваныя Кітайскай асацыяцыяй вытворцаў легкавых аўтамабіляў (CPCA), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [4].
Паводле паведамлення асацыяцыі, у сакавіку продажы пасажырскіх аўтамабіляў у краіне ўпалі на 12 адсоткаў. у гадавым вылічэнні - да 1,78 млн. У параўнанні з папярэднім месяцам, паказчык вырас на 48,7 працэнта.
У першым квартале продажы пасажырскіх аўтамабіляў у Кітаі знізіліся на 10,4 працэнта - да 5,16 млн. Нягледзячы на тэндэнцыю да зніжэння, продажы легкавых аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі выраслі на 117,8 працэнта - да 254 тыс. у студзені-сакавіку. Гэта, як паведамляецца, было абумоўлена прэферэнцыяльнай палітыкай па стымуляванні выкарыстання экалагічна чыстай энергіі і барацьбе з забруджваннем.
Паводле прагнозу CPCA, у красавіку, як чакаецца, назіраецца ажыўленне продажаў легкавых аўтамабіляў у сувязі з Міжнародным днём працы і зніжэннем ПДВ з 1 красавіка. Кітай плануе прыняць меры па стымуляванню куплі аўтамабіляў. Як заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Кітая Нін Цзічжэ, урад распрацуе палітыку па стабілізацыі спажывання аўтамабіляў і бытавой тэхнікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] http://russian.people.com.cn/
[5] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya