Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 красавіка 2019 года нумар 262, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $97,4 да $104,6 за 1 т. У такім жа памеры будзе пошліна на мазут і нафтавы бітум.
Пошліна на прамагонны бензін вырасце з $53,5 да $57,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $29,2 да $31,3 за 1 т.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $31,3 за 1 т (была $29,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі павышаны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-s-1-maja-povyshaet-eksportnye-poshliny-na-neft-i-nefteprodukty-345508-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta