Амерыканскі часопіс "People" назваў 47-гадовую галівудскую актрысу Джэніфер Гарнер самай прыгожай жанчынай года. Яна стала тварам вокладкі спецыяльнага нумару The Beautiful Issue, здымак якой размясцілі [1] ў Instagram выдання, піша "Бульвар Гардона". [2]
"Цудоўная актрыса, актывістка, маці траіх дзяцей кожны дзень уносіць свой уклад у паляпшэнне нашага свету", - напісана пад фота.
Джэніфер Гарнер нарадзілася 17 красавіка 1972 году. Вядомасць ёй прынесла роля агента ЦРУ Сідні Брыстоў у серыяле "Шпіёнка", за якую акторку ўзнагародзілі прэміямі Гільдыі кінаакцёраў ЗША і "Залаты глобус".
Гарнер - заснавальнік кампаніі па вытворчасці арганічных прадуктаў Once Upon a Farm. Яна таксама прымае ўдзел у руху дапамогі дзецям Save the Children.
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/p/BwnnvXLp6Y7/
[2] https://gordonua.com/bulvar/news/garner-nazvana-samoy-krasivoy-zhenshchinoy-planety-po-versii-people-914381.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/prygazhosc
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyny