Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ініцыюе ўкараненне аператарамі сотавай рухомай электрасувязі падвойнага пацверджання абанентамі замовы паслуг па інтэрнэт-падпісцы, паведамілі ў прэс-службе ведамства [1].
У цяперашні час аператарамі сотавай рухомай электрасувязі пры аказанні сваім абанентам дадатковых паслуг па прадастаўленні доступу да рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, прымаюцца меры па арганізацыі працэдуры замовы паслугі так, каб мінімізаваць памылковыя дзеянні абанента па яе замове. Разам з тым ад абанентаў працягваюць паступаць звароты па пытаннях інтэрнэт-падпіскі.
"Падвойнае пацверджанне пры замове паслуг адназначна вызначыць дзеянні абанента і дазволіць выключыць неўсвядомленыя або выпадковыя падпіскі", - адзначылі ў Мінсувязі.
Аператары сотавай рухомай электрасувязі плануюць завяршыць ўкараненне працэдуры падвойнага пацверджання да 1 ліпеня 2019 года.
Спасылкі
[1] https://mpt.gov.by/ru/news/26-04-2019-4486
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/padpiska