Як стаць спадкаемцам, аформіць шлюбны дагавор або дакументы на адчужэнне маёмасці, скласці завяшчанне?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ўсе ахвотныя змогуць атрымаць 2 мая з 11.00 да 13.00 і 3 мая з 10.00 да 11.00 на стэндзе Выдавецкага дома «Звязда» падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі».
Натарыусы Мінскай гарадской і Мінскай абласной натарыяльных акруг бясплатна падкажуць, як вырашыць тое ці іншае пытанне, а таксама дапамогуць аформіць дакументы, напрыклад, на выезд дзіцяці на адпачынак за мяжу і іншыя.
А 4 мая ўсе натарыяльныя бюро і канторы Беларусі чакаюць грамадзян цягам рабочага дня, каб бясплатна падказаць ім, як разабрацца ў пытаннях шлюбна-сямейнага закандаўства. Спіс натарыяльных кантор і бюро можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты у раздзеле “Знайсці натарыуса”.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda
[5] https://zviazda.by/be/tags/smi-u-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/nataryus