Веламіс-2019, фестываль фарбаў, сферычнае кіно пра Паўночнае ззянне і святкаванні Дня Перамогі — афіша "Звязды" з 6 па 12 мая.
Дзе: Кастрычніцкая плошча
Калі: 12 мая ў 11.00
Колькі каштуе: бясплатна
Аматарак ровара чакае насычаная праграма. А пазмагаюцца ўдзельніцы за некалькі тытулаў: "Веламіс-2019", "Першая віцэ-міс", "Другая віцэ-міс". Акрамя таго, журы абярэ "Міс вобраз" і "Міс фота". А вось "Міс глядацкіх сымпатый" вызначыцца па колькасці галасоў у сацыяльных сетках. Запоўніць заяўку на ўдзел у конкурсе можна тут [2].
У гэты дзень плошчу перад Палацам Рэспублікі стане вялікі зонай забаў для ўсіх мінчан і гасцей Беларусі.
Незвычайны гастранамічны фестываль TEST FOOD размесціцца бліжэй да Палаца прафсаюзаў і аб'яднае два гастранамічныя напрамкі. Цікавыя стравы змогуць знайсці для сябе як аматары вулічнай ежы, так і прыхільнікі здаровага напрамку Slow Food.
Вялікая канцэртная праграма падрыхтавана ў гэты дзень для ўсіх, хто прыйдзе падтрымаць нашых велагоншчыкаў альбо пахварэць за удзельніц конкурсу «Веламіс-2019». Хэдлайнеры свята: Стас Пьеха, Радзівон Газманаў, Руслан Аляхно, «Беларускія песняры». Акрамя таго, усім, хто неабыякавы да ровара і спорта, будуць прапанаваныя цікавыя актывацыі, у якіх можна будзе выйграць прызы і сувеніры. Яркая інтэрактыўная зона для дзяцей і бацькоў будзе выбудаваная бліжэй да вуліцы Энгельса.
Праграма свята
Дзе: Лінія Сталіна, в. Лашаны, Мінскі р-н, Лашанскі с/с, траса Р28
Калі: 8 - 9 мая з 10.00
Колькі каштуе: 20 рублёў; дзецям — 10 рублёў, да 6 гадоў — бясплатна
Для ветэранаў і членаў іх сем'яў, жыхароў і гасцей Рэспублікі Беларусь арганізатары падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю «Берлінская аперацыя» з удзелам ваенна-гістарычнага клуба «Салдаты Перамогі» і баявой тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай Вайны.
Акрамя асноўнай праграмы для наведвальнікаў будзе адкрыта шмат забаўляльных зон, дзе кожны зможа выпрабаваць свае сілы і выйграць галоўны прыз — катанне на танку! Кожны знойдзе сабе заняткі па душы незалежна ад узросту і атрымае памятныя падарункі і сувеніры.
Папярэдняя праграма мерапрыемства 8 і 9 мая:
Дзе: Батанічны сад, пл. Калініна
Калі: 9 мая ў 12:30
Колькі каштуе: па квітках у ЦБС
Удзельнікам мерапрыемства будуць прапанаваны займальныя экскурсіі на тэму «Памятная вясна» па ландшафту саду, на якіх прафесійныя экскурсаводы раскажуць аб суровых буднях супрацоўнікаў установы ў гады вайны. Наведвальнікі пройдуць па знакамітай Алеі Пераможцаў, партызанскай паляне і іншых кутках саду, звязаных з гісторыяй вайны, а таксама даведаюцца аб унікальных дэкаратыўных калекцыях батанічнага саду.
Арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі: "Партызанскі лагер", паласа перашкод, курс маладога байца і фотазоны, якія адлюстроўваюць часы Вялікай айчыннай вайны. Гасцей парадуе музычная праграма гэтага дня, уключаючы танцавальны калектыў «Берсерк». Усіх чакае запальны танцавальны майстар-клас з гледачом. Гарманіст і духавы аркестр выканаюць упадабаныя мелодыі даваенных і ваенных гадоў. Дзеці і дарослыя змогуць паспаборнічаць у трапнасці і спрыту, будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны. Удзельнікаў мерапрыемства чакае пачастунак гарачай салдацкай кашай.
Дзе: Лошыцкі парк, пр-д Чыжэўскіх, 10
Калі: 9 мая ў 12:00
Колькі каштуе: бясплатна
У аснове Усебеларускага Фестывалю фарбаў HoliFest ляжыць сацыяльная накіраванасць, ідэя аб'яднання моладзі, свабоды самавыяўлення і творчае свята, галоўная традыцыя якога — абсыпаць адзін аднаго рознакаляровымі фарбамі. У праграму фестывалю ўваходзіць: выступленне айчынных музычных выканаўцаў, танцавальных і творчых калектываў, а таксама арганізаваныя кіданні фарбай і цікавыя зоны актыўнасці.
На тэрыторыі фестывалю запланаваны бясплатная дзіцячая зона, зоны адпачынку і фудкорт, якія дазваляюць наведаць мерапрыемства ўсёй сям'ёй. Фарбы HoliFest сертыфікаваны, бяспечныя для здароўя, гіпааллергенные, бясшкодныя для вачэй, скуры, валасоў дзяцей, а таксама не пакідаюць слядоў на вопратцы і інфраструктуры пасля выдалення.
Прапануюцца наступныя актыўнасці: роспіс хной, аквагрым, майстар па пляценні лаўцоў сноў, Memory Desk ( дзе можна пакінуць свой адбітак рукі і подпіс), Holi Balls (надзіманыя шары, напоўненыя фарбай), Holi Battle сценка на сценку, зона актыўнасці сэлфі з інста рамкай Holi Fest, дзіцячая зона.
Дзе: Арт-Беларусь, ул. Казлова, 3
Калі: 11 мая ў 12:00
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя тут [3]
Нукака Костэр-Вальдаў — акторка, кампазітарка і спявачка. Нарадзілася ў 1971 годзе ва Уманаку на невялікай выспе Грэнландыі. Мае інуіцкія, нямецкія і нарвежскія карані. У 1990 годзе яна стала Міс Грэнландыя, а потым прадстаўляла сваю краіну на конкурсе Міс Сусвет. Скончыла Дацкую нацыянальную школу выканальніцкіх мастацтваў. Грала ролі ў тэатры, кіно і тэлепраектах.
Замужам за акторам Нікалаем Костарам-Вальдаў (вядомым па ролі Джэйме Ланістара ў серыле “Гульні Тронаў”). Пара разам здымалася ў дацкім фільме “Заблукалы”.
Нукака таксама займаецца музычнай кар’ерай. Як кампазітарка працавала ў тэатры і кіно, спявала ў некалькіх гуртах. У фільме “Аноры”, які пакажуць на “Паўночным Ззянні”, яна акурат грае спявачку. Падчас лекцыі акторка распавядзе пра тое, як развіваецца кіно ў Грэнландыі, а таксама пра тое, як гэта — быць грэнладнскай акторкай, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Даніі (Грэнландыя належыць Дацкаму каралеўству і ўваходзіць у яе як аўтаномная адзінка).
Дзе: Минскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2
Калі: 12 мая ў 19:00
Колькі каштуе: бесплатна
Сапраўднае Паўночнае ззянне ў Беларусі ўбачыць даволі няпроста — гэта рэдкая з’ява. Спецыяльна да 5-годдзя кінафестывалю “Паўночнае ззянне” арганізатары ўпершыню робяць спецыяльныя паказы поўнакупальнага (сферычнага) кіно пра Паўночнае ззянне, каб вы змаглі атрымаць цудоўны досвед ад назірання за гэтай прыгожай прыроднай з’явай. Ехаць у Скандынаўскія краіны абсалютна не абавязкова. Паўночнае ззянне ва ўсёй прыгажосці можна пабачыць на кінафестывалі.
Палярнае ззянне Кагая | Kagaya’s Aurora | Японія | 26хв. (Фільм дэманструецца з беларускімі субтытрамі)
Жыццё пад арктычным небам | Life Under the Arctic Sky | Нідэрланды | 42 хв. (Фільм дэманструецца з англійскімі субтытрамі)
Аўрора: цудоўнае святло | Aurora: Lights of Wonder | Паўднёвая Карэя | 25 хв. (Фільм дэманструецца з англійскімі субтытрамі)
Дзе: Хайд, вул. Кастрычніцкая, 19
Калі: 6 мая ў 13:00
Колькі каштуе: бясплатна
З Пецярбурга з вялікім прычэпам вінілу едуць заснавальнікі Sound Hound Record Store і Washing Machine. Хлопцы абяцалі захапіць 1000 пласцінак c клубнымі хітамі, унікальнымі выданнямі і селекцыйнай класікай. Шырока будзе прадстаўлена айчынная электронная сцэна. Усё гэта музычнае вар'яцтва можна знайсці пад дахам і на вуліцы клуба Hide. На працягу двух дзён: dj-сэты ад мінскіх селектараў, бясконцыя размовы пра музыку і смачная вулічная ежа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf0xCaTdK7DYMdxZ8NCe6Ue39zVaJbAsZi_mPGzS83032x5wA/viewform
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeo9G6_-hWMp-qxj7KtLE75P4pGst3fx8bvfkEKMxcvolfecg/viewform
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic