4 мая, субота. Вельмі неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў.
5 мая, нядзеля. Стрыжка дапаможа паспяхова справіцца з завяршэннем спраў, падрыхтавацца да новага месяцавага перыяду.
6 мая, панядзелак. Добры час для маніпуляцый з валасамі. Любая працэдура станецца ўдалай.
7 мая, аўторак. Нейтральны час для стрыжкі — крыху вышэй сярэдняга. Але затое вельмі добра атрымаецца ўкладка, афарбоўка і ламінаванне валасоў.
8 мая, серада. Сёння не варта стрыгчыся, бо Месяц у Раку, што першапачаткова дрэнна ўплывае на стан валасоў.
9 мая, чацвер. Няўдалы дзень для наведвання цырульні: стрыжка атрымаецца зусім не такой, як вы сабе ўяўлялі, і можа вас сур'ёзна знерваваць.
10 мая, пятніца. Выдатны дзень для стрыжкі — яна не толькі атрымаецца раскошнай, але і істотна падыме самаацэнку, падорыць натхненне, прыцягне да вас захапленне і любоў навакольных.
11 мая, субота. Сёння спрыяльны дзень для стрыжкі. Яна павялічыць прыток матэрыяльных дабротаў, а Месяц паспрыяе добраму росту валасоў.
12 мая, нядзеля. Небяспечны перыяд для стрыжкі, валасы пасля яе могуць выпадаць і стаць ломкімі.
13 мая, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Стрыжка паспрыяе набыткам і багаццю.
14 мая, аўторак. Стрыжка вельмі добра паўплывае на прывабнасць, зробіць вас цікавымі для навакольных.
15 мая, серада. Стрыжка ў гэты дзень акажа ўплыў на прыгажосць і агульную прывабнасць чалавека, а не толькі яго прычоскі.
16 мая, чацвер. Спрыяльны дзень. Акрамя таго, што стрыжка будзе да твару, яна прыцягне паляпшэнне фінансавага становішча і прыхільнасць начальства.
17 мая, пятніца. Дзень досыць супярэчлівы. Калі ў вас слабыя і сапсаваныя валасы, лепш сёння не стрыгчыся і тым больш не займацца фарбаваннем валасоў.
18 мая, субота. Нейтральны дзень для стрыжкі.
19 мая, нядзеля. Поўня — гэта не найлепшы дзень для паходу ў салон. Стрыжка можа негатыўна адбіцца на здароўі і ўзаемаадносінах з роднымі і блізкімі.
20 мая, панядзелак. Удалы дзень — стрыжка будзе садзейнічаць прасоўванню ў кар'еры і паляпшэнню дзелавых сувязяў.
21 мая, аўторак. Калі ў вас ломкія, цьмяныя і вельмі тонкія валасы, падстрыжыце іх сёння, каб зрабіць больш жорсткімі і густымі.
22 мая, серада. Стрыжка надасць вам больш энергіі, жыццёвых сіл. Уплыў на валасы станоўчы: павялічыцца іх аб'ём, паменшыцца выпадзенне.
23 мая, чацвер. Калі вырашыцеся на стрыжку менавіта сёння, майце на ўвазе, што гэта павінен быць крайні выпадак. А даўжыня астрыжаных валасоў не больш за тры сантыметры.
24 мая, пятніца. Стрыжка і афарбоўванне будуць вельмі ўдалымі — можна паэксперыментаваць з формай і колерам, радыкальна змяніць прычоску.
25 мая, субота. Можна стрыгчыся, праводзіць эксперыменты, кардынальна мяняць даўжыню і колер валасоў.
26 мая, нядзеля. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў, можна страціць станоўчую энергію, сутыкнуцца з фінансавымі праблемамі.
27 мая, панядзелак. Сёння неспрыяльны дзень для стрыжкі. Нават простае падраўноўванне кончыкаў можа прывесці да сур'ёзнай дэпрэсіі.
28 мая, аўторак. Нейтральны дзень для змены іміджу, аднак ад паходу ў цырульню лепш адмовіцца.
29 мая, серада. Паход да цырульніка лепш адкласці, бо стрыжка не будзе трымаць форму, і, верагодна, вы не дачакаецеся жаданага выніку.
30 мая, чацвер. Новая прычоска можа стаць нагодай і прычынай для канфлікту, так што ад паходу ў цырульню лепш устрымацца.
31 мая, пятніца. Новая стрыжка дапаможа сустрэць новых сяброў або прыцягнуць да сябе старых, стаць больш актыўнымі, жыццярадаснымі, адкрытымі і пазітыўнымі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-stryzhak