«Важна, развіваючы вытворчасць на сяле, ствараць неабходныя ўмовы і ў сацыяльнай сферы для таго, каб і моладзь, і ўсе вяскоўцы мелі магчымасць схадзіць у кіно, прыйсці ў клуб і займацца па інтарэсах — танцамі, удзельнічаць у харавых калектывах. Для чалавека, яго самарэалізацыі павінны быць створаны ўсе ўмовы. Толькі ў комплексе можна стварыць вёску будучыні. Апошнім часам усё больш прыкладаў, калі людзі з'язджаюць з вялікіх гарадоў жыць у невялікія сельскія раёны, працуюць у сельскагаспадарчых прадпрыемствах, а дзесьці і самі адкрываюць аграэкасядзібы, ствараюць фермерскія гаспадаркі. Гэта выдатна, калі чалавек можа сябе рэалізаваць, знайсці прымяненне сваім сілам, а таксама жыць у больш спакойным рытме».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava