Ідэя ўвекавечыць памяць аб прадстаўніцах прыгожага полу, якія адстойвалі незалежнасць роднай зямлі нараўне з мужчынамі, належыць Беларускаму саюзу жанчын. Арганізацыя напярэдадні 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў распачала праект «Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі». Алея на подступах да знакамітага Кургана Славы — маўклівы напамін пра няпростыя лёсы беларусак, жыццё якіх было апаленае вайной. Дрэвы для яе выбралі невыпадковыя: вербы, якія ў народзе завуцца плакучымі і сімвалізуюць тугу.
— Няхай новая алея стане сімвалам Перамогі і міру. Трэба рабіць усё, каб вайна не стала далёкім мінулым і захавалася ў памяці не толькі пакалення, якое праз яе прайшло, але і нашчадкаў пераможцаў, — упэўнена Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын.
Разам з членамі прэзідыума БСЖ і прадстаўніцамі саюза жанчын Беларусбанка вербы каля Кургана Славы высаджвалі і байкеры мотаклуба «AnGіrls».
Ганна КУРАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-kurak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna