Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.
Дзявятага мая — свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.
Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны.
Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа — гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым.
У гэты святы для нас дзень шчыра жадаю ўсім дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі — міру і працвітання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/9-maya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1