Замежныя лідары і кіраўнікі міжнародных арганізацый павіншавалі Прэзідэнта і беларускі народ з Днём Перамогі.
Адным з першых свайго калегу павіншаваў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён звярнуў увагу, што 9 мая аддаюць даніну ўдзячнасці і глыбокай павагі ўсім тым, хто сваімі подзвігамі на франтах, у партызанскіх атрадах, у падполлі набліжаў Перамогу. «Наш святы абавязак — захоўваць памяць аб іх незлічоных ахвярах, ахінуць клопатам і ўвагай ветэранаў і, вядома, змагацца супраць любых спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны з мэтай дагадзіць палітычнай кан'юнктуры», — напісана ў віншаванні.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў суровыя ваенныя гады беларусы і расіяне плячо ў плячо змагаліся з фашысцкімі захопнікамі і сёння слаўныя традыцыі братэрскага сяброўства і ўзаемавыручка дапамагаюць развіваць саюзніцкія сувязі і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі.
Паводле БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/9-maya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1