Жыхар Іванаўскага раёна знайшоў у калодзежы абрэз стрэльбы і боепрыпасы, паведаміла [1] БелТА.
"Жыхар вёскі Моталь звярнуўся ў міліцыю 7 мая і распавёў, што падчас чысткі студні ў двары выявіў абрэз стрэльбы са слядамі карозіі, а таксама тры патроны з карцеччу. Як дадзеная знаходка апынулася ў калодзежы, вясковец не ведае. Са слоў мужчыны, участак ён купіў некалькі гадоў таму - раней ён належаў іншаму чалавеку ", - распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток.
Па дадзеным факце супрацоўнікамі Іванаўскага РАУС праводзіцца праверка. Спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз ўстановяць, ці прыдатна стрэльба і ці адносяцца патроны да боепрыпасаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-ivanovskogo-rajona-nashel-v-kolodtse-obrez-346822-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/stelba
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivanauski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-kamitet-sudovyh-ekspertyz