Агульны аб’ём вытворчасці электраэнергіі з аднаўляльных крыніц энергіі ў КНР сёлета за першы квартал дасягнуў 388,5 млрд кВт/г, павялічыўшыся на 13 працэнтаў у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта абвясціў намеснік начальніка дэпартамента новых і аднаўляльных крыніц энергіі Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР Лян Чжыпэн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Лян Чжыпэн паведаміў аб тым, што ўзровень выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў КНР прыкметна вырас. У першым квартале доля аднаўляльных крыніц энергіі ў агульнай электрагенерацыі Кітая склала 23,2 працэнта, павялічыўшыся на 1,2 працэнтных пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым выпрацоўка гідраэнергетыкі вырасла на 12 працэнтаў - да 215,9 млрд кВт/г, выпрацоўка ветраэнергетыкі павялічылася на 6,3 працэнта, дасягнуўшы 104,1 млрд кВт/г, сонечная генерацыя прадэманстравала 26-працэнтны рост з выпрацоўкай 44 млрд кВт/г, выпрацоўка электрастанцый на біямасе павялічылася на 16,7 працэнта, склаўшы 24,5 млрд кВт/г.
Як вядома, да аднаўляльных крыніц энергіі адносяць энергію ветру, сонечную энергію, гідраэнэргію, біяэнергію, геатэрмальную энергію і іншыя аднаўляльныя энергарэсурсы, якія з'яўляюцца чыстымі крыніцамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya