Дзяржаўны ўступны іспыт у кітайскія вну 2019 года павінен стаць для абітурыентаў усебаковай праверкай розных якасцяў, уключаючы маральныя і фізічныя. Чакаецца, што ўніверсітэты увядуць дадатковы экзамен па фізкультуры ў якасці незалежнага параметру для залічэння, спадзеючыся, што абітурыенты будуць надаваць больш увагі фізічным трэніроўкам. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У міністэрстве паведамілі аб планах запусціць доўгатэрміновы механізм па забеспячэнні больш шырокага доступу ва ўніверсітэты абітурыентам з сельскіх раёнаў. Міністэрства таксама заклікала адпаведныя ведамствы нацыянальнага і правінцыйнага ўзроўняў дапамагчы з апублікаваннем інфармацыі аб залічэнні ў вну ў мэтах большай празрыстасці.
Любыя дзеянні, якія парушаюць заканадаўчыя нормы і правілы пры правядзенні дзяржаўнага ўступнага іспыту, будуць строга карацца, паведамілі ў міністэрстве.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya