Улады кітайскай сталіцы ўпершыню вызначылі Культурны пояс Вялікай кітайскай сцены (ВКС), агульная плошча якога складае амаль 5 млн кв. км, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэты крок накіраваны на садзейнічанне паўнавартаснай ахове і навуковаму выкарыстанню гэтага старажытнага помніка абароннай архітэктуры. Праграма па ахове і развіццю Культурнага пояса Вялікай кітайскай сцяны ў Пекіне была на апублікаваная Пекінскім упраўленнем па ахове культурных помнікаў.
Праграма, разлічаная на перыяд 2018-2035 гг., змяшчае дзевяць раздзелаў, прысвечаных у тым ліку маштабам і прасторавай архітэктонікі пояса, ахове старажытных аб'ектаў ВКС. Упершыню вызначаны тэрытарыяльныя межы Культурнага пояса, які ахоплівае ўсе шэсць паўночных раёнаў Пекіна, дзе размешчаны ўчасткі ВКС. У прыватнасці, ключавая зона пояса, дзе згодна з праграмай будзе ўведзена строгая ахова старажытных архітэктурных помнікаў і больш жорсткія абмежаванні на будаўнічую дзейнасць, мае плошчу ў 2,2 тыс кв. км.
Фрагменты Вялікай кітайскай сцяны ў Пекіне маюць агульную працягласць у 520 км. Яны размешчаны ў шасці прыгарадных раёнах на поўначы Пекіна - Пінг, Міюнь, Хуайжоў, Яньцын, Чанпін і Мэньтоўгоў. Большасць з іх былі ўзведзены пры імператарскай дынастыі Мін (1368-1644 гг.), добра захаваліся і маюць вялікае культурна-гістарычнае значэнне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya