Такую заяву падчас круглага стала з журналістамі краін Усходняга партнёрства зрабіў Ёханэс Хан, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства.
Па словах Еўракамісара Ёханэса Хана: «Мы больш-менш завяршылі перамовы па пагадненні аб рэадмісіі. І нам трэба падумаць аб даце для таго, каб падпісаць гэта пагадненне і знайсці месца для гэтага».
Дамовіцца аб падпісанні дакумента «Прыярытэты партнёрства» з Еўрасаюзам пакуль складана з-за пазіцыі Літвы па БелАЭС.
Гэту сітуацыю таксама пракаментаваў еўракамісар. «Мы абмяркоўваем з нашымі сябрамі і партнёрамі, як вырашыць гэта пытанне, якое ўзнікла паміж Літвой і Беларуссю, і як мы можам вырашыць праблему інтарэсаў Беларусі і як мы можам прыйсці да згоды».
Мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю Усходняга партнёрства, адбываецца гэтымі днямі ў Бруселі. Беларускую дэлегацыю на сустрэчах 13-14 мая ўзначальвае [3] кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.
Марыя ДАДАЛКА
г. Брусель
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] http://zviazda.by/be/news/20190513/1557739559-kali-buduc-padpisany-pagadnenni-pa-ablyagchenni-vizavaga-rezhymu
[4] https://zviazda.by/be/tags/yohanes-han-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/palityka
[6] https://zviazda.by/be/tags/litva
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/ushodnyae-partnyorstva