Крыптавалютчыкі, якія ў мінулым годзе мелі неасцярожнасць укласціся ў біткойн, сёння атрымліваюць яшчэ адну надзею калі не на казачнае ўзбагачэнне, так на выхад з мінусу. Такую выснову можна зрабіць сыходзячы з тэндэнцый курса самай папулярнай крыптавалюты ў свеце ў адносінах да долара ЗША. Апошні тыдзень ён расце. Яшчэ гэтай ноччу ён "танцаваў" ля адзнакі $8000, а раніцай упэўнена перасягнуў яе і цяпер гандлюецца вышэй за $8200.
Некаторыя аналітыкі схільныя звязваць такі рост з актывізацыяй гандлёвай вайны паміж Кітаем і ЗША. Да таго ж у Кітаі было абмежавана зняцце долараў з укладаў з $5000 да $3000. Гэта стымулюе попыт на крыптавалюты, лічаць эксперты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bitkoyn