Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва:
«Мы плануем, што з улікам сродкаў з розных крыніц, а таксама заробленых на рэспубліканскім суботніку, каля Br12 млн будзе выдаткавана на падрыхтоўку базы стацыянарных лагераў. Іх у гэтым сезоне будзе працаваць больш за 140. Нам удалося спыніць тэндэнцыю масавага закрыцця стацыянарных лагераў. Шырока ўжываецца вопыт выкарыстання закрытых малакамплектных школ у экалагічна чыстых рэгіёнах, дзе ёсць уся інфраструктура. Рэспубліканскаму цэнтру на правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі выдзелена больш за Br47 млн, з якіх Br1,3 млн — на набыццё пуцёвак для льготных катэгорый дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, больш за Br500 тысяч — на падрыхтоўку».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert