Штогадовыя майскія Віткаўскія чытанні, прымеркаваныя да дня нараджэння знакамітага земляка – пісьменніка, драматурга і педагога Васіля Віткі, у дванаццаты раз пройдуць у Слуцку. Арганізатарамі чытанняў, якія сёлета атрымалі назву "Па закліку сапраўднай любові", традыцыйна выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыя часопіса "Вясёлка", Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска і ўстановы адукацыі Слуцкага раёна.
16 мая ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў межах праекту "Чытаем разам з пісьменнікамі" адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліпскага "Мая Беларусь", а ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям" сустрэнуцца з юнымі чытачамі. Урачыстасці з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці, бібліятэкараў, вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы №11 пройдуць таксама ў новым скверы па вуліцы імя Васіля Віткі. Цягам тыдня запланаваны і іншыя мерапрыемствы у тым ліку прэзентацыі кніг, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і журналістамі, тэлемасты.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktauskiya-chytanni
[2] https://zviazda.by/be/tags/chytanni
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[5] https://zviazda.by/be/tags/sluck