Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце міністэрства.
У мэтах павышэння эфектыўнасці маніторынгу выканання дыспетчарскімі службамі таксі і перавозчыкамі ўмоў Мемарандума аб гарантаваным узроўні тарыфаў на паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі (далей -- Мемарандум), а таксама норм заканадаўства аб аўтамабільным транспарце, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) заклікае пасажыраў, якія лічаць, што да іх пры аказанні паслуг таксі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў (21-30 чэрвеня) былі выкарыстаны нядобрасумленныя тарыфныя ўмовы, паведамляць пра такія факты ў МАРГ для прыняцця мер у рамках кампетэнцыі міністэрства.
Мемарандум аб гарантаваным узроўні тарыфаў на паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў падпісаны 2 лістапада 2018 года паміж міністэрствамі антыманапольнага рэгулявання і гандлю, транспарту і камунікацый, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і прадстаўнікамі найбуйнейшых дыспетчарскіх службаў сталіцы.
Згодна з умовамі Мемарандума, у перыяд з 15 чэрвеня па 5 ліпеня, узровень тарыфаў на паслугі таксі для насельніцтва горада не павінен перавышаць ўзровень, які дзейнічаў па стане на 1 красавіка гэта года.
У МАРГ па гэтым пытанні можа быць пададзены як электронны зварот, так і пісьмовы на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп.1.
Пры гэтым для разгляду звароту па сутнасці ў абавязковым парадку павінна быць прадастаўлена наступная інфармацыя:
1. кантактныя дадзеныя пасажыра:
2. сутнасць пытання: тлумачэнне, у чым канкрэтна выявілася парушэнне;
3. дата, час, маршрут здзейсненай паездкі;
4. дадзеныя пра перавозчыка (служба таксі, інфармацыйная сістэма);
5. нумар дзяржаўнай рэгістрацыі (спецыяльны нумар) транспартнага сродку, у якім здзейсненая паездка, а таксама марка (мадэль) аўтамабіля;
6. наяўнасць інфармацыйнай эмблемы (лагатыпу), якая пазначае перавозчыка, што заключыў Мемарандум.
У МАРГ звярнулі ўвагу, што ўзровень тарыфаў на паслугі таксі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года гарантаваны ў дачыненні да дыспетчарскіх службаў таксі, якія падпісалі Мемарандум. Іншыя перавозчыкі аўтамабілямі таксі, у прыватнасці, якія прапануюць паслугі таксі “ад борта”, у адпаведнасці з заканадаўствам фарміруюць тарыфы самастойна, узровень такіх тарыфаў нарматыўнымі прававымі актамі не абмежаваны.
Пералік дыспетчарскіх службаў таксі, якія падпісалі Мемарандум, размешчаны на афіцыйным сайце МАРГ. Транспартныя сродкі дыспетчарскіх службаў таксі-удзельніц Мемарандума пазначаныя лагатыпам, азнаёміцца з якім можна там жа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taksi
[2] https://zviazda.by/be/tags/taryfy