Кабінет міністраў Украіны ўвёў новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада Украіны, піша [1] БЕЛТА.
"Мы ўвядзем эмбарга на тыя тавары, якія сёння ці вырабляем самі, або можам іх замяніць", - паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман.
Згодна з праектам пастановы, да ўвозу будуць забароненыя некаторыя катэгорыі тавараў, такія як прамысловая і сельскагаспадарчая прадукцыя, мінеральныя ўгнаенні, транспартныя сродкі.
Першы віцэ-прэм'ер Украіны Сцяпан Кубів паведаміў, што дадзенае рашэнне накіравана на стварэнне перашкодаў уцечкі капіталу ў Расію, а таксама на падтрымку існуючых і стварэнне новых працоўных месцаў ва Украіне.
Акрамя таго, украінскі бок устанаўлівае спецыяльныя пошліны на тавары, якія будуць увезеныя з тэрыторыі РФ. Яны пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2019 года.
Выплачаная пошліна будзе накіравана ў спецыяльны фонд дзяржаўнага бюджэту на мерапрыемствы Мінэканамразвіцця па імпартазамяшчэнню, а да ўступлення ў сілу змяненняў у закон аб бюджэце ў частцы фінансавання міністэрства мытныя плацяжы будуць накіраваныя ў агульны фонд дзяржбюджэту.
Паведамляецца, што ўвядзенне санкцый Украінай стала люстраной мерай у адказ на тое, што Расія 18 красавіка пашырыла пералік санкцый супраць Украіны: з 1 чэрвеня 2019 года пэўныя тавары будуць увозіцца ў Беларусь толькі на падставе асобных дазволаў. У гэтую катэгорыю ўключана прадукцыя паліўна-энергетычнага комплексу, у тым ліку вугаль, нафта і нафтапрадукты.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/kabinet-ministrov-ukrainy-vvel-novye-sanktsii-v-otnoshenii-rossii-347404-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sankcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavary
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukraina